Нумар дзесяць: пра жаданне стаць прэзідэнтам заявіў бізнэсмэн Цітовіч

Падпісацца
У прэзідэнты, акрамя дзеючага кіраўніка дзяржавы, збіраюцца пяць палітыкаў, тры бізнэсмэна і адзін дармаед.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. За некалькі дзён да завяршэння першага этапу выбарчай кампаніі — фармавання ініцыятыўных груп — пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты заявілі адразу некалькі грамадзян: арганізатар мядовых выстаў Юрый Радзькоў і два бізнэсмэна — Віктар Цярэшчанка і Уладзіслаў Цітовіч.

Цітовіч паведаміў пра сваё рашэнне праз сацыяльную сетку Facebook. Бізнэсмэн размясціў на сваёй старонцы заклік да сяброў і знаёмых запісвацца ў ініцыятыўную групу. Сваё рашэнне ён патлумачыў адсутнасцю рэальнай сілы, якой можна было б даверыць свой голас.

"Назіраючы за гульнёй улады і апазіцыі, я страціў давер да ўсіх удзельнікаў гэтых гульняў. Я не бачу рэальнага выніку і рэальных дзеянняў. Мы "топчамся на месцы", губляючы перспектывы развіцця. Толькі стаўшы адзінай сілай, мы зможам самі ўплываць на нашу будучыню. Я гатовы прапанаваць сваю кандыдатуру і з поўнай самааддачай ўключыцца ў выбарную барацьбу", — напісаў Цітовіч.

Бізнесмену 39 гадоў, ён жанаты, выхоўвае дваіх сыноў дзевяці і чатырох гадоў. Быў заснавальнікам фірмы, якая займалася рамонтам наўтбукаў, зараз спрабуе сябе ў будаўніцтве. Збіраць ініцыятыўную групу Цітовіч таксама вырашыў праз Facebook.

Да вечара 16 ліп ён чакае ад сваіх аднабакоўцаў дадзеных, неабходных для прадастаўлення ў ЦВК.

Цітовіч стаў дзесятым грамадзянінам, які заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Такім чынам, пакуль не апраўдваюцца прагнозы палітыкаў, якія меркавалі, што парада кандыдатаў у гэтым годзе не будзе. Пра гэта, у прыватнасці, казаў у інтэрв'ю Sputnik лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч.

Выбары прэзідэнта адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка. Ініцыятыўная група па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі ўжо падала дакументы ў ЦВК. У сераду, як чакаецца, у Цэнтрвыбаркам звернуцца за рэгістрацыяй ініцыятыўныя групы лідэра ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча, кіраўнік партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін.

Шэраг апазіцыйных партый падтрымалі вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты жанчыны —Таццяны Караткевіч. Сярод самавылучэнцаў таксама беспрацоўны Юры Шульган, які называе сябе "дармаедам у законе".

Стужка навiн
0