МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Мэта фестывалю — зрабіць моладзь больш прагнымі да ведаў, абудзіць у іх зацікаўленасць да беларускай культуры, гісторыі і літаратуры, паведаміла карэспандэнту Sputnik арганізатар мерапрыемства Алеся Гурская- Таболіч.
Арганізатар ужо даўно ўдзельнічае ў розных "паб-квізах" з сябрамі, і ў яе ўзнікла ідэя зладзіць такое ж мерапрыемства, але звязанае менавіта з беларускай культурай і рэчаіснасцю.
"Мерапрыемства будзе праходзіць у выглядзе звычайнага "паб-квізу" ў клубе Re Public. Гульня будзе складацца з пэўных тэматычных тураў — геаграфічны, тур прысвечаны народнай творчасці, гісторыі, сучаснаму жыццю, мове", — распавяла Гурская-Таболіч.
Туры будуць праходзіць у выглядзе пытанняў. Пераможцы будуць адзначаны падарункамі. Усяго будзе восем тураў.
У кожным з тураў каманды адкажуць на пяць пытанняў па тэмах "Не пакідайце мовы нашай…", "Ад мора да мора", "Дудка беларуская", "З народных крыніц", "Ведай, каток, свой куток" і іншых.
Удзел у паб-квізе возьмуць да 30 камандаў, кожная з якіх можа налічваць ад двух да 10 чалавек.
На мерапрыемстве будзе выступаць фальклорны гурт мужчынскіх спеваў, а запрошаны Віктар Жыбуль прачытае свае вершы.
Запісацца на гульню можна ў суполцы ў ВК.