МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Беларускі завод "Лідскае піва" пачынае вытворчасць прадукцыі кампаніі Pepsi ў Беларусі — піваварны завод атрымаў адпаведную ліцэнзію, паведамілі прадстаўнікі ААТ "Лідскае піва" на прэзентацыі ў Мінску.
Па словах прадстаўнікоў кампаніі "Лідскае" атрымала ўсе ліцэнзіі на Pepsi. Першая бутэлька напою сышла з канвеера 7 мая і да пачатку ліпеня кампанія праходзіла сертыфікацыю прадукту.
У кампаніі ўпэўненыя, што "Лідскае піва" стане "адным з найбуйнейшых вытворцаў і прадаўцоў прадукцыі Pepsi" за некалькі гадоў.
Кампанія PepsiCo працуе з 1898 года і з'яўляецца галоўным канкурэнтам The Coca-Cola Company. Вырабляе, апроч іншага, прадукты пад такімі гандлёвымі маркамі, як Pepsi, Mountain Dew, Cheetos, Lay's і Mirinda.