МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Яшчэ дзве жанчыны заявілі пра свой намер стаць прэзідэнтам Беларусі — у чацвер у Цэнтрвыбаркам падалі дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп Жанны Раманоўскай і Ірыны Першынай, паведамілі Sputnik ў ЦВК.
Жанчыны прынеслі дакументы з розніцай у паўгадзіны — у 17:20 і 17:50. З улікам Першынай і Раманаўскай, у ЦВК ужо звярнуліся дзевяць ініцыятыўных груп.
Першым падала дакументы група дзеючага прэзідэнта рэспублікі — Аляксандра Лукашэнкі. Раней у чацвер у ЦВК за рэгістрацыяй групы звярнулася прадстаўніца кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч, таксама ў гэты дзень былі пададзены дакументы для рэгістрацыі групы які знаходзіцца ў калоніі Мікалая Статкевіча.
ЦВК спыніць прымаць дакументы 17 ліпеня, у гэты ж дзень у камісіі абмяркуюць рэгістрацыю ініцыятыўных груп Лукашэнкі, лідэра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна і ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча.
Старт прэзідэнцкай кампаніі прызначаны на 23 ліпеня, выбары кіраўніка дзяржавы пройдуць 11 кастрычніка.