МІНСК, 17 ліп — Sputnik. "Дармаеда у дэкрэце" Юрыя Шульгана, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Беларусі, ахова не пускае ў Цэнтрвыбаркам, паведамляе карэспандэнт Sputnik з ЦВК.
У чацвер у штабе прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы Sputnik сказалі, што Шульган не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, аднак праз дзень перадумалі, вырашыўшы звярнуцца з дакументамі ў ЦВК.
"Ахова пагражае выклікаць міліцыю. Аргументуюць гэта тым, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення", — паведамляе карэспандэнт.
Ахоўнікі ў Цэнтрвыбаркаме, матывуючы адмову ўпусціць прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы ў ЦВК, спасылаюцца на пах перагару і адсутнасць у Шульгана прапіскі ў пашпарце.
Кіраўнік штаба Шульгана Павел Канавальчык настойвае, каб у ЦВК выклікалі міліцыю і каб скласці пратакол. Па словах самога Шульгана, ён "яшчэ не піў сёння".
"Мы ўсё роўна пераможам", — сказаў патэнцыйны кандыдат і ўдакладніў, што, калі яго не пусцяць, станцуе і, магчыма, вып'е.
Аб падтрымцы самавылучэнцаў заявіла ў красавіку Беларуская партыя левых "Зялёныя". Сам кандыдат называе сябе "дармаедам ў дэкрэце", паколькі ўжо больш за 15 гадоў нідзе не працуе.
Па словах Шульган, ён планаваў удзельнічаць у выбарах з адзінай мэтай — працаўладкавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.