МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына мяркуе, што могуць быць зарэгістраваны ініцыятыўныя групы пяці прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
"Пакуль я бачу перспектывы для пяці чалавек", — заявіла Ярмошына журналістам у пятніцу пасля заканчэння пасяджэння Цэнтрвыбаркама.
Яна адзначыла, што ёсць праблемы, звязаныя з падачай правільных дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп.
У сувязі з гэтым яна паведаміла, што "адна з груп неналежным чынам адправіла дакументы ў Цэнтрвыбаркам — па пошце. Гэта можа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі".
Ярмошына таксама вітае тое, што пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заяўляюць жанчыны.
"Гэта добра. Але жанчына не мае паслабленняў. Яна павінна дзейнічаць гэтак жа пісьменна, як і мужчына", — паведаміла кіраўнік ЦВК, адзначыўшы, што група актывісткі "Гавары праўду" Таццяны Караткевіч больш адказна паставілася да падрыхтоўкі і збору дакументаў на рэгістрацыю, чым дзве іншыя жанчыны, якія падалі дакументы ў ЦВК.