МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Адток рублёвых укладаў за чэрвень у беларускай банкаўскай сістэме склаў 750,3 мільярда рублёў, сведчыць статыстыка Нацбанка, апублікаваная на афіцыйным сайце рэгулятара.
На пачатак ліпеня аб'ём тэрміновых дэпазітаў, якія ўваходзяць у грашовы агрэгат М1, склаў 34,3 трыльёна супраць 35 трыльёнаў рублёў, што захоўваліся ў банках на 1 чэрвеня.
Папярэдні адток рублёвых укладаў быў зафіксаваны ў канцы 2014 года на фоне дэвальвацыйных чаканняў і павышанага попыту на наяўную замежную валюту. У лістападзе 2014-га насельніцтва зняло ў банках 540 мільярдаў рублёў укладаў, у снежні — 4,6 трыльёна.
Урад 19 снежня быў вымушаны распачаць шэраг надзвычайных мер на валютным, грашовым і спажывецкім рынках. Тады дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да даляра склала 25%.