МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу грамадзян па збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
Дадзенае рашэнне было прынята ў панядзелак на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт Sputnik.
Прадстаўляючы заяўку апазіцыйнага палітыка, супрацоўнік апарата ЦВК адзначыла, што "ў яго, мабыць, самы бездакорны спіс".
Члены Цэнтрвыбаркама прагаласавалі аднагалосна.