МІНСК, 20 ліп — Sputnik. ЦВК зарэгістраваў восем ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі і адмовіў у рэгістрацыі сямі ініцыятыўным групам.
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына раней меркавала, што будуць зарэгістраваны групы толькі пяці чалавек. У прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ўдзельнічала дзесяць кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Як перадаў карэспандэнт Sputnik з залы пасяджэнняў ЦВК, подпісы для вылучэння ў прэзідэнты будуць збіраць ініцыятыўныя групы васьмярых чалавек: былой настаўніцы Жанны Раманоўскай, казацкага атамана Мікалая Улаховіча, лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, актывісткі "Гавары праўду!" Таццяны Караткевіч, эканаміста Віктар Цярэшчанка, лідэра ліберал-дэмакратаў Сяргея Гайдукевіча, лідэра левых Сяргея Калякіна, дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Цэнтрвыбаркам адмовіў сёння ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп шасці прэтэндэнтам з-за няправільна аформленых дакументаў і не захавання заканадаўчых нормаў: фатографу Юдаеву з-за недакладнасцяў у спісах, піяршчыцы Першынай за недастатковую колькасць членаў ініцыятыўнай групы, "сваячцы Кока Шанэль" Біруковай па гэтай жа прычыне, Статкевічу, які адбывае пакаранне за арганізацыю масавых беспарадкаў, магілёўцу Заблоцкаму, які даслаў дакументы па пошце без указання канкрэтных дадзеных, прадпрымальніку Канаўцу, у якога адсутнічае 10-гадовы абавязковы цэнз пражывання ў краіне, кіраўніку "Неўміручага палку" Талмачову за невыкананне тэрмінаў падачы дакументаў.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка. Збіраць подпісы для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты будуць з 23 ліпеня па 21 жніўня. Рэгістраваць кандыдатаў ЦВК будзе з 6 па 15 верасня.