МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Бізнесмен Юрый Рэдзькоў адмовіўся ад прэзідэнцкіх амбіцый, але вырашыў пазмагацца за званне "бацькі нацыі".
Прадпрымальнік і арганізатар мядовых выстаў Юрый Рэдзькоў у пятніцу не падаваў дакументы ў ЦВК для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Ад прэзідэнцкіх амбіцый ён пакуль што адмовіўся, але знайшоў для сябе іншае месца ў беларускім грамадстве.
"Тэхналогіі выбараў прэзідэнта сёння не прывядуць да перамогі над Лукашэнка, але ёсць і іншая пасада, пра якую казала Лідзія Ярмошына — бацька нацыі", — заявіў Радзькоў у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik.
Таксама прадпрымальнік удакладніў, што ўсе прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду не падыходзяць на пасаду "бацькі нацыі", бо "яе дамагаюцца іншым шляхам — праз голас народа і голас Божы", — падкрэсліў прадпрымальнік.
Як удалы прыклад бацькі нацыі Радзькоў прывёў экс-прэзідэнта Грузіі і губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі, "таму што ён уяўляе простага чалавека і ідзе" ад нізоў".
Таксама ён параўнаў сябе з Уінстанам Чэрчылем і Махатмам Гандзі, праўда "сябе не ідэалізуючы".
Ад палітычнай барацьбы Радзькоў адмаўляцца не мае намеру — ён проста хоча "паказаць іншы шлях у палітыцы".