Для непасрэдных удзельнікаў і арганізатараў выбараў ЦВК прадугледзеў жорсткі каляндарны план працы. Для выбаршчыкаў першай ключавой датай стане 23 ліпеня, калі пачнецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
Да 25 верасня грамадзяне, якія маюць намер прыняць удзел у галасаванні, павінны пераканацца, што іх прозвішчы ўнесены ў спісы выбаршчыкаў. Участкі для галасавання адкрыюцца з 6 кастрычніка, а асноўным днём для выбараў кіраўніка дзяржавы стане нядзеля 11 кастрычніка 2015 года.
Звычайна папярэднія вынікі становяцца вядомыя ўжо наступнай ноччу праз некалькі гадзін пасля закрыцця участкаў для галасавання.