Начны аўтобусны рэйс з Мінска ў Вільнюс запускаюць з 26 ліпеня

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкВільнюс
Вільнюс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новыя рэйсы будуць адпраўляцца па нядзелях: з беларускай сталіцы – уначы, з літоўскай – увечары.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. "Мінсктранс" запускае новыя рэйсы з Мінска ў Вільнюс — праз Ашмяны.

Новы аўтобусны маршрут Мінск-Вільнюс запускаюць 26 ліпеня. Ён будзе хадзіць па нядзелях праз Ашмяны, паведамілі Sputnik у "Мінсктранс".

Аўтобус будзе адпраўляцца з Мінска кожную нядзелю ў 01:35, а прыбываць у Вільню каля чатырох раніцы.

Зваротныя рэйсы будуць адпраўляцца ў 17:00 са сталіцы Літвы і прыбываць у Мінск каля васьмі вечара. Кошт квітка — 195 тысяч беларускіх рублёў.

Стужка навiн
0