МІНСК, 22 ліп — Sputnik. Міністэрства культуры пацвердзіла, што "чорны спіс" дзеячаў культуры, у якім фігуруе і імя французскага акцёра з расійскім пашпартам Жэрара Дэпардзье, сапраўды існуе і ў дадзены момант ён на разглядзе ў СБУ.
Інфармацыя пра існаванне падобнага спісу з'явілася дзякуючы публікацыі выдання Оuest-France, дзе паведамлялася, што персонамі нон грата сталі Дэпардзье і Эмір Кустурыца, а таксама яшчэ 600 чалавек, якія "пагражаюць нацыянальнай бяспекі Украіны". Акрамя гэтага, як піша "Украінская праўда", на Украіне забаронена згадваць француза ў СМІ і дэманстраваць фільмы з яго ўдзелам. Гэтую інфармацыю абверг міністр культуры Украіны Вячаслаў Кірыленка.
"Гэта не тычыцца забароны ўсіх фільмаў і прадукцыі, створанай з удзелам гэтага акцёра", — сказаў ён.
Па словах кіраўніка ведамства, існуе спіс з 117 чалавек — дзеячаў культуры. Гэты спіс міністэрства накіравала ў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны ў студзені бягучага года.
"Дэпардзье ў гэтым спісе няма", — заявіў Кірыленка.
Ён таксама адзначыў, што каля двух тыдняў таму грамадская ініцыятыва "Видсич" разам з шэрагам іншых арганізацый пікетавалі Мінкульт.
Прычынай акцыі, па словах Кірыленка, стала тое, што вялікая колькасць "акцёраў, мастакоў творчых дзеячаў з Расіі і іншых краін, якія выказваюцца ў падтрымку парушэнняў тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны".
"Яны перадалі пасля пікету нам спіс у 500 чалавек. У гэтым спісе Дэпардзье фігуруе", — распавёў Кірыленка.
Міністр культуры адзначыў, што ў гэтым "чорным спісе" каля 400 чалавек, сярод які і Дэпардзье.
"Гэты спіс мы з адпаведным суправаджэннем, згодна з дзеючым заканадаўствам, пераслалі ў СБУ. Яны павінны вывучыць наяўнасць пагроз тэрытарыяльнай цэласнасці ў гэтым выпадку з боку Жэрара Дэпардзье і яшчэ 400 з нечым чалавек, даць свае высновы, і толькі пасля гэтага можа быць уведзены рэжым санкцый", — заявіў міністр.
У аўторак Дэпардзье прыляцеў у Беларусь. Візіт акцёра ніяк не анансаваўся. Паводле яго слоў, ён аддае перавагу "складаць меркаванне аб краіне не з нечых слоў, а пабываўшы ў ёй асабіста".