Педуніверсітэт завяршыў прыём абітурыентаў “на бюджэт”

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт
Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У БДПУ падалі заявы 127 медалістаў і ўладальнікаў дыплома з адзнакай – амаль на траціну больш, чым летась.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт выканаў набор абітурыентаў на бюджэтную форму навучання, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Усяго было пададзена больш за 2,5 тысячы заяў — гэта на 30% больш, чым у летась: на дзённай форме атрымання адукацыі пажадалі вучыцца 1,5 тысячы абітурыентаў, на завочнай — крыху больш за тысячу.

"На ўсе спецыяльнасці і дзённай і завочнай бюджэтнай формы навучання склаўся конкурс і ў адрозненне ад многіх ВНУ рэспублікі БДПУ не праводзіць дадатковы набор, паколькі адсутнічаюць вакантныя бюджэтныя месцы", — гаворыцца ў паведамленні Мінадукацыі.

Па дадзеных прэс-службы, у БДПУ падалі заявы 127 медалістаў і уладальнікаў дыплома з адзнакай. Самы высокі конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаўся на спецыяльнасць "Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка" — 5,4 чалавека на месца, на "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)", "Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)",  "Практычная псіхалогія", "Сацыяльная работа", "Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)", "Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія" — больш за тры чалавекі на месца.

Стужка навiн
0