Беларусь і ЕС распачынаюць дыялог па правах чалавека

© REUTERS / Yves HermanОфіс Еўрапейскай камісіі ў Брусэлі
Офіс Еўрапейскай камісіі ў Брусэлі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ходзе дыялогу бакі абмяркуюць стан і перспектывы па праваабарончай тэматыцы.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Першы раўнд дыялогу па правах чалавека па лініі Беларусь Еўрасаюз адбудзецца 28 ліпеня ў Брусэлі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС, дэлегацыю Еўрасаюза — начальнік упраўлення правоў чалавека і дэмакратыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Сільвіё Ганзата, паведаміў прэс-сакратар-начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Мірончык адзначыў, што ў ходзе дыялогу бакі абмяркуюць стан і перспектывы па праваабарончай тэматыцы.

"У парадак дня ўваходзяць пытанні як двухбаковага, так і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы правоў чалавека", — дадаў ён.

Стужка навiн
0