Відэа

Старт і стыкоўка касмічнага карабля “Саюз ТМА-17 м” з МКС

Падпісацца
Пілатуемы карабель “Саюз ТМА-17 м” быў паспяхова выведзены на арбіту і здзейсніў планавую стыкоўку з МКС у чацвер. Глядзіце кадры старту і стыкоўкі.

Касмічны карабель "Саюз ТМА-17 м" з новым экіпажам у складзе расіяніна Алега Кананенка, японца Кімія Юі і амерыканца Чэлі Ліндгрэн ў разліковы час прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі.

Адна з сонечных батарэй на караблі "Саюз" з экіпажам на борце не раскрылася пасля выхаду касмічнага апарата на арбіту, але гэта не паўплывала на стыкоўку карабля са станцыяй.

Гэта быў першы пілатуемы старт пасля аварыі грузавога карабля "Прагрэс М-27м" 28 красавіка. Няўдалыя запускі касмічных грузавікоў "Прагрэс" і Dragon ня выклікалі страху ў экіпажа. Пілатуемы карабель у гэты раз быў запушчаны на правераным часам "Саюзе-ФГ". Амерыканец Чэлі Ліндгрэн перад адлётам заявіў, што быў упэўнены ў тым, што аварыі не адбудзецца, і што ён давярае інжынерам, якія стварылі карабель "Саюз".

Стужка навiн
0