Фэст “Дружба” пройдзе ў Станькава 1 жніўня

© Photo : акаунт "Серебряная свадьба" ў FacebookКабарэ-бэнд "Серебряная свадьба"
Кабарэ-бэнд Серебряная свадьба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У лайн-ап фестывалю заяўлены "Крама", “Серебряная свадьба”, J-Морс, Trubetskoy і іншыя.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Сёлета фестываль пройдзе ў другі раз, арганізатары мерапрыемства распавялі карэспандэнту Sputnik.

Цэнтр экалагічнага турызму "Станькава" знаходзіцца пад Дзяржынскам у 35 кіламетрах ад МКАД. Комплекс аздоблены развітой інфраструктурай — сцэнічнымі і спартыўнымі пляцоўкамі, атракцыёнамі для дзяцей і дарослых, шматлікімі кафэ. Фестываль будзе праходзіць у лясной зоне — каля месца правядзення знаходзіцца заасад, рэакцыённая зона і музейны комплекс.

"Галоўнае адрозненне гэтага фестывалю ад першага — месца правядзення. Мы знайшлі сапраўды добрую з усіх пунктаў гледжання  (па размяшчэнні і напаўненні) пляцоўку і ўпэўнены, што наведвальнікі фестывалю застануцца задаволены", — распавялі арганізатары.

Гасцей фестывалю чакае не толькі насычаная музычная праграма. На тэрыторыі турыстычнага комплекса ёсць стайні і пляцоўка для верхавой язды. Наведвальнікі стануць відавочцамі паказальнага выступлення прафесійных яздакоў.

"У першую чаргу "Дружба Festival" ладзіўся для таго, каб у жыхароў Беларусі з'явілася магчымасць адпачыць у летняй фестывальнай атмасферы — на прыродзе з добрай музыкай, разнастайнай забаўляльнай праграмай, актыўнымі гульнямі — і ўсё гэта не пакідаючы межы краіны", — адзначылі заснавальнікі мерапрыемства.

На дадзены момант у лайн-ап фестывалю заяўлены толькі беларускія гурты — "Крама", "Серебряная свадьба", J-Морс, Trubetskoy, Drum Ecstasy, Nizkiz. Арганізатары фэсту тлумачаць гэта тым, што нашыя беларускія музычныя калектывы не саступаюць замежным у якасці музыкі, а некаторыя нават карыстаюцца попытам за мяжой.

"Сёлета мы вырашылі падтрымаць айчынныя гурты і прадэманстраваць аудыторыі іх майстэрства", — сказалі арганізатары фестывалю.

Яны таксама адзначылі, што першы леташні "Дружба Festival" усім вельмі спадабаўся, атмасфера атрымалася вельмі прыемнай і ўтульнай, усе наведвальнікі і музыканты засталіся задаволены, таму ахвотна згаджаюцца наведаць фестываль зноў.

Да мерапрыемства застаўся тыдзень, зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да яго правядзення. Арганізатарам дапамагаюць валанцёры. "Мы вельмі стараемся і робім усё магчымае, каб фестываль прайшоў на вышэйшым узроўні".

На тэрыторыі фестывалю будзе працаваць намётавы лагер, да месца правядзення арганізаваны аўтобусны тур з Мінску. Кошт квіткоў на фестываль складае 280 тыс. рублёў. Падрабязная інфармацыя ў суполцы ў ВК.

Стужка навiн
0