МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Медыкі высвятляюць прычыны раптоўнай смерці пажылой жанчыны ў Мінскім метрапалітэне сёння раніцай, міліцыя ўстанаўлівае яе асобу, паведаміў Sputnik прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
"Зараз супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць асобу пажылой жанчыны, якая памерла сёння раніцу на станцыі "Каменная горка", — сказаў Кузьмін.
Паводле яго слоў, няшчасны выпадак адбыўся сёння раніцай, на лесвіцы на станцыі Каменная горка, міліцыя адразу выставіла ачапленне. Затрымкі руху цягнікоў не было.
"Няшчасны выпадак адбыўся не ў гадзіну пік — паміж шасцю і сям'ю гадзінамі раніцы", — паведаміў Кузьмін, удакладніўшы, што раніцай гадзіна пік у мінскім метро пачынаецца пасля сямі гадзін.