Паляка, які выпадкова прыляцеў у Беларусь на параплане, дэпартуюць

© Flickr / pilsetnieksПарапланерыст
Парапланерыст - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Дзяржпагранкамітэце яшчэ не вырашылі, як пакараць польскага паветраплавальніка.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Улады плануюць дэпартаваць з краіны грамадзяніна Польшчы, які "выпадкова" прыляцеў у Беларусь на параплане, паведамілі Sputnik ў Дзяржаўным памежным камітэце рэспублікі.

Гарадзенскія памежнікі затрымалі 26-гадовага жыхара Беластока 23 чэрвеня: ён пераляцеў польска-беларускую мяжу на параплане, у маладога чалавека пры вобшуку, не знайшлі нічога падазронага.

Па словах паляка, ён страціў арыенціроўку на мясцовасці ў паветры і выпадкова трапіў у Беларусь.

"Грамадзяніна Польшчы будуць дэпартаваць — праўда, яшчэ незразумела, калі. Таксама яшчэ не вырашана пытанне аб яго пакаранні", — паведаміў Sputnik прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Цішчанка.

У дачыненні да паляка узбуджаны адміністрацыйны працэс па факце парушэння дзяржаўнай мяжы з выкарыстаннем безматорных лятальнага апарата.

Стужка навiн
0