МІНСК, 1 жні — Sputnik. Структура "ААН-Жанчыны" апублікавала даклад аб гендэрнай няроўнасці ў свеце.
"Дзяўчынка, якая нарадзілася сёння, дасягне 81 года, перш чым яна атрымае роўныя з яе аднагодкам шанцы заняць кіруючую пасаду. Такія рэаліі гендэрнай няроўнасці", — паведамляецца ў дакладзе ААН.
Па дадзеных міжнароднай арганізацыі, сёння колькасць жанчын з вышэйшай адукацыяй у свеце дасягнула гістарычнага піка.
Паведамляецца таксама, што дзяўчынкі ў час вучобы ўсё часцей апярэджваюць хлопчыкаў па такіх дысцыплінах, як медыцына і матэматыка, а таксама з большай верагоднасцю сканчаюць універсітэты з адзнакай. І, нягледзячы на гэта, жанчынам ўсё роўна складаней знаходзіць працу.
З дакладу вынікае, што ў краінах, якія развіваюцца, жанчыны займаюць 75% нефармальных пасад, не абароненых юрыдычнымі абавязацельствамі з боку працадаўцы.
Нават у развітых краінах сітуацыя з няроўнасцю застаецца вострай: у Швецыі і ў Францыі жанчыны зарабляюць на 31% менш, чым мужчыны, у Нямеччыне — на 49% менш, у Турцыі — на 75%.
У ААН рэкамендуюць краінам ўсталёўваць памер мінімальнай зарплаты, аплачваць дэкрэтны адпачынак і пашыраць правы жанчын на зямлю. Спецыялісты распрацоўваюць таксама план і доўгатэрміновых мер па ліквідацыі няроўнасці.