Беларускія мытнікі не будуць знішчаць санкцыйныя тавары

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкскрыня з ягадамі
скрыня з ягадамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На працу беларускіх мытнікаў ніяк не паўплывае ўказ Пуціна аб знішчэнні санкцыйных тавараў.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Мяняць сваю працу з-за знішчэння санкцыйных тавараў у Расіі Віцебская мытня не будзе.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сераду падпісаў указ аб знішчэнні тавараў з краін, супраць якіх РФ ўвяла санкцыі. Знішчаць забароненыя тавары пачнуць з 6 жніўня.

"На нашай працы гэта ніяк не адаб'ецца, гэта ж праца расійскіх калегаў", — заявіла Sputnik начальнік аддзела ідэалагічнай работы Віцебскай мытні Святлана Кавалеўская.

Паводле яе слоў, аб любых зменах у рабоце беларускай мытні будзе паведамлена асобна.

Пад дзеянне ўказа аб знішчэнні санкцыйных тавараў не падпадаюць тавары, якія фізічныя асобы вязуць для асабістага карыстання.

Харчовыя расійскія санкцыі — зваротная рэакцыя РФ на санкцыі, якія супраць яе ўвёў шэраг заходніх дзяржаў. Так, пад забарону трапляе ўвоз некаторых сельскагаспадарчых і харчовых прадуктаў з Еўрапейскага саюза, ЗША і іншых краін.

Стужка навiн
0