Гідраметцэнтр папярэджвае: змог у Мінску можа паўтарыцца

© Sputnik / Михаил Фомичев / Перайсці ў медыябанкЗмог у горадзе
Змог у горадзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З-за гарачага надвор’я і тарфяных пажараў у паветры магчыма павелічэнне канцэнтрацыі шкодных рэчываў.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е, адсутнасць ветру і пажаранебяспечная сітуацыя, якая склалася ў лясах вакол горада, можа зноў прывесці да з'яўлення смогу і паху гару, якія адчуваліся ў гэтыя дні ў Мінску, і як следства, да назапашвання шкодных рэчываў у паветры, папярэджвае Гідраметцэнтр.

"Усе прыпсавалі пажары. Штыль і прыземныя інверсіі уцягнулі ў басейн горада усё тое, на што скардзіліся раніцай гараджане", — паведаміла ў інтэрв'ю Sputnik начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Багдана Казярук.

Спецыялісты Гідрамета зафіксавалі днём у панядзелак павелічэнне канцэнтрацыі небяспечных рэчываў. У паўтара-два разы падвысілася ўтрыманне ў паветры вугляроду аксіду, азоту дыяксіду, фармальдэгіду. Аднак нават максімальныя паказчыкі не перавышалі 0,7 гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пры дапушчальным максімуме ў адзінку.

У бліжэйшыя паўтары тыдні канцэнтрацыя шкодных рэчываў у паветры будзе расці, не выключаюць метэаролагі. У прыватнасці, з-за анамальнай спякоты і адсутнасці ападкаў да канца першай дэкады жніўня чакаецца рост канцэнтрацый фармальдэгіду і прыземнага азону.

Каб хоць неяк мінімізаваць гэтыя негатыўныя працэсы, спецыялісты службы звярнуліся да буйных прамысловых і аўтатранспартных прадпрыемстваў, нагадалі пра неабходнасць выконваць "Пералік мер па рэгуляванні выкідаў у залежнасці ад метэаралагічнай абстаноўкі".

Стужка навiн
0