МІНСК, 4 жні — Sputnik. Праца падгрупы па бяспецы кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Украіне працягнецца ў аўторак — гэта звязана з тым, што напярэдадні ў ходзе шматгадзінных перамоваў так і не быў парафіраваны галоўны дакумент гэтай сустрэчы — пагадненне аб адводзе асобных відаў узбраенняў калібрам да 100 міліметраў і танкаў.
Як раней паведамляў Sputnik, трохбаковая кантактная група пачала пасяджэнне адразу пасля завяршэння перамоў чатырох тэматычных падгруп. Праз час група абвясціла аб перапынку ў сваёй працы, даручыўшы падгрупе па бяспецы завяршыць распрацоўку і прадставіць праект адпаведнага дакумента. У агульнай складанасці перамовы ў беларускай сталіцы доўжыліся больш за 12 гадзін. За гэты час паведамлялася, што тэкст пагаднення зацверджаны і рыхтуецца да падпісання, затым што праца праваленая з-за нежадання бакоў прыйсці да кансенсусу. Вынікам пасяджэння стала тое, што падгрупа па бяспецы збярэцца ў Мінску ў аўторак і паспрабуе ўзгадніць праект пагаднення.
"Была дасягнута дамоўленасць працягваць працу рабочай групы заўтра раніцай, у 10.00. Гэтая праца вядзецца, як вы ведаеце, па гэтай дамовы па адводзе танкаў і таксама артылерыйскіх гармат калібрам да 100 міліметраў і мінамётаў калібрам да 120 міліметраў", — сказаў прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.
Самым галоўным няўзгодненым пытаннем з'яўляюцца месцы адводу ўзбраенняў: прадстаўнікі Кіева заяўляюць, што ўлады не маюць намер адводзіць прылады з чатырох пазіцый, у тым час як прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік патрабуюць замацаваць у дакуменце адвод гармат па ўсёй лініі судакранання. Пра якія канкрэтна кропкі ідзе гаворка не паведамляецца, аднак як перадае "ЛуганскИнформЦентр", украінскі бок мае намер пакінуць ўзбраенні каля Данецка, "Бахмуткі", Залатога і Шчасця.
У сваю чаргу паўпрад ДНР Дзяніс Пушылін заявіў журналістам, што тэкст дакумента па адводзе ўзбраенняў у аўторак на пасяджэнні падгрупы па бяспецы можа быць падрыхтаваны, але не падпісаны. "Толькі можа быць узгоднены", — сказаў Пушылін.
Ён дадаў, што з боку ДНР і ЛНР дакумент павінен быць падпісаны кіраўнікамі рэспублік, прычым, гэта неабавязкова рабіць у вочнай форме. "Можа быць, пры дапамозе электроннай сувязі, па мэйлу, па факсе", — удакладніў Пушылін.
Таксама ён паведаміў, што ў аўторак кантактная група па Данбасу засядаць не будзе, адбудзецца пасяджэнне падгрупы па бяспецы. Наступная сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні пройдзе 26 жніўня.
"Кантактная група можа сустрэцца 26 жніўня, над пагадненнем па адводзе ўзбраенняў будзе працаваць толькі падгрупа па бяспецы", — дадаў Пушылін.