Пасажырскія цягнікі сышлі з рэек у Індыі – дзесяткі загінулых

© REUTERS / HANDOUTЦягнік, які сышоў з рэек у Індыі
Цягнік, які сышоў з рэек у Індыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай чыгуначнай катастрофы стала затапленне моста, праз які цягнікі перасякалі раку.

МІНСК, 5 жні — Sputnik. Два пасажырскіх цягніка сышлі з рэек у Індыі, у выніку чаго, па розных звестках, загінула не менш за 20 чалавек, паведамляе тэлеканал CNN-IBN.

Трагедыя адбылася ў аўторак у індыйскім штаце Мадх'я-Прадэш. Па дадзеных СМІ, 18 вагонаў двух пасажырскіх цягнікоў — 12 вагонаў цягніка Kamayani Express і шэсць Janata Express — сышлі з рэек практычна адначасова, з розніцай у некалькі хвілін.

Раней паведамлялася, што ахвярамі катастрофы стала 20 чалавек, аднак па інфармацыі тэлеканала колькасць загінулых павялічылася да 30, з іх большая частка (20) былі пасажырамі Kamayani Express. Пацярпелых больш за 100 чалавек.

Першапачаткова паведамлялася, што вагоны ўпалі ў раку Мачак. Паводле апошніх дадзеных, вагоны сышлі з рэек пад дзеяннем хуткага пад'ёму вады ў рацэ. У ходзе пошукава-выратавальных работ ўдалося выратаваць больш за 300 чалавек.

Стужка навiн
0