Белавежскую пушчу закрылі з-за спякоты, але не для турыстаў

© Flickr / Marc VeraartБелавежская пушча
Белавежская пушча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізаваныя групы наведвальнікаў нацпарка павінны перасоўвацца толькі па афіцыйна пракладзеных маршрутах і выконваць агульныя правілы супрацьпажарнай бяспекі.

МІНСК, 5 жні — Sputnik. Забарона на наведванне лясоў у сувязі з гарачым і сухім надвор'ем закранула нацыянальны парк "Белавежская пушча", аднак яна не распаўсюджваецца на турыстычныя маршруты, паведамілі Sputnik ў лясным аддзеле запаведніка.

Абмежаванні для грамадзян на ўваход у лясныя ўгоддзі пачалі зноў ўводзіць у Беларусі па ініцыятыве міністэрства лясной гаспадаркі ў сувязі з гарачым надвор'ем,  якое прыйшло ў Беларусь.

"Парадак наведвання турыстамі сеткі аўтамабільных, веласіпедных і пешаходных маршрутаў і экалагічных сцежак застаўся ранейшым, забарона яго не закране", — сказаў спецыяліст лясной аддзела нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Аляксандр Галаско, патлумачыўшы, што ў цэнтральнай частцы запаведніка лес менш сухі, чым не перыферыі.

Прадстаўнік нацпарка таксама звярнуў увагу на захаванне турыстамі правілаў супрацьпажарнай бяспекі — забароны распальвання вогнішчаў, з'езду з дарог і скрыжаванняў закрытых шлагбаўмаў. Па прагнозах спецыяліста, абмежаваны парадак наведвання лясоў у нацпарку будзе доўжыцца не менш за два тыдні.

З аўторка 4 жніўня забарона на наведванне лясоў дзейнічалі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў некалькіх раёнах Мінскай і Гомельскай абласцей.

Наведванне лесу ў гэты перыяд лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжаны штраф у памеры да 4,5 мільёнаў рублёў.

Стужка навiн
0