Долар абнавіў гістарычны максімум і складае 15565 рублёў

© SputnikДолары і беларускія рублі
Долары і беларускія рублі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі рубель па выніках таргоў аслабеў да долара і расійскага рубля і ўмацаваўся да еўра.

 МІНСК, 5 жні — Sputnik. Беларускі рубель у сераду па выніках таргоў у ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" рэкордна здаў пазіцыі ў адносінах да долара ЗША і расійскага рубля, але пры гэтым ўмацаваўся да еўра.

Рэспубліка з 1 чэрвеня бягучага года перайшла на новы механізм курсаўтварэння: замест сістэмы фіксінгу таргі ў Беларускай валютна-фондавай біржы праводзяцца ў рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну. Пачынаючы з 3 жніўня падчас правядзення таргоў павялічана да двух гадзін.

Па дадзеных БВФБ, на адкрыцці таргоў курс долара ЗША склаў 15,5 тысячы рублёў, максімальны зафіксаваны ў ходзе таргоў курс складаў 15630 рублёў за долар. Па выніках таргоў Нацбанк зафіксаваў сярэднеўзважаны курс у памеры 15565 рублёў за долар, што з'яўляецца новым абсалютным максімумам.

Беларускі рубель слабее да долара ўжо дзевяць гандлёвых сесій запар, за гэты час курс вырас на 457 рублёў. З пачатку жніўня беларускі рубель аслабеў да долара на 2,08%, тады як за ліпень долар здолеў умацаваць пазіцыі на 0,55%.

Па выніках таргоў у БВФБ Нацбанк зафіксаваў сярэднеўзважаны курс еўра ў памеры 16926 рублёў за еўра, у параўнанні з папярэднімі таргамі курс знізіўся на 62 рублі.

Расійскі рубель вырас на 2,16 рублі да 248,37 беларускага рубля за адзін расійскі.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур на ўчорашняй прэс-канферэнцыі заявіў, што не прадбачыць значных ваганняў курсу нацыянальнай валюты. У той жа час ён адзначыў, што курс беларускага рубля будзе залежаць ад ваганняў расійскай валюты, ад стану спраў у нацыянальнай эканоміцы і ад сусветных коштаў на нафту.

Стужка навiн
0