https://bel.sputnik.by/20150805/1016569721.html
Лукашэнка даручыў разабрацца, каго расстралялі ў Курапатах
Лукашэнка даручыў разабрацца, каго расстралялі ў Курапатах
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт хоча атрымаць інфармацыю аб тым, што на самой справе адбылося ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. 05.08.2015, Sputnik Беларусь
2015-08-05T15:03+0300
2015-08-05T15:03+0300
2023-04-20T18:40+0300
навіны
у свеце
меркаванне
увесь свет
мінск
аляксандр лукашэнка
спадчына вайны
масавыя забойствы
гісторыя
гістарычныя мясціны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101370/50/1013705068_0:130:2500:1536_1920x0_80_0_0_fab8fc58ab34089e4a0c0638c43a6716.jpg
МІНСК, 5 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным разабрацца ў падзеях, якія адбыліся ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам у гады сталінізму.Урочышча Курапаты пад Мінскам з'яўляецца месцам масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Па некаторых ацэнак, тут пахавана ад 30 да 200 тысяч чалавек. Тэрыторыя ўрочышча займае 15 гектараў і ахоўваецца дзяржавай. Тут таксама ўстаноўлены мемарыяльны знак ад імя народа ЗША, адкрыты ў ходзе візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана 15 студзеня 1994 г."Я хачу там сам пабыць, узяць інфармацыю..., я ўжо даручыў, каб мне далі. Мне якая розніца, мне, прэзідэнту не вінаваты ні ў чым — ні ў сталінізме, ні ў фашызме, але трэба разабрацца, хто каго там расстраляў", — заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю беларускім СМІ.Лукашэнка адзначыў, што ў Курапатах ён бывае практычна кожны дзень, калі праязджае міма."У Курапатах я бываю практычна кожны дзень, праязджаючы міма, і думаю — навошта вы гэтыя крыжы прама да дарогі выставілі, трэба іх трошкі аднесці. Таму што прыбраць іх будзе няправільна, гэта відавочная такая палітычная дэманстрацыя", — заўважыў кіраўнік дзяржавы.Пры гэтым ён падкрэсліў, што плануе асабіста наведаць само ўрочышча, аднак зробіць гэта непублічна, каб зразумець, што на самой справе там адбылося шмат гадоў таму."Наколькі гэта магчыма, я гэта зраблю, мне дапамогуць гэта зрабіць аб'ектыўна. Пара паставіць там кропку. Праязджаючы там міма, я ўвесь час пра гэта думаю", — падкрэсліў беларускі лідэр.
увесь свет
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101370/50/1013705068_141:0:2360:1664_1920x0_80_0_0_fb2df718fc791d809f25171515f5da93.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, меркаванне, увесь свет, мінск, аляксандр лукашэнка, спадчына вайны, масавыя забойствы, гісторыя, гістарычныя мясціны, беларусь
навіны , у свеце, меркаванне, увесь свет, мінск, аляксандр лукашэнка, спадчына вайны, масавыя забойствы, гісторыя, гістарычныя мясціны, беларусь
Лукашэнка даручыў разабрацца, каго расстралялі ў Курапатах
15:03 05.08.2015 (абноўлена: 18:40 20.04.2023) Прэзідэнт хоча атрымаць інфармацыю аб тым, што на самой справе адбылося ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.
МІНСК, 5 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным разабрацца ў падзеях, якія адбыліся ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам у гады сталінізму.
Урочышча Курапаты пад Мінскам з'яўляецца месцам масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Па некаторых ацэнак, тут пахавана ад 30 да 200 тысяч чалавек. Тэрыторыя ўрочышча займае 15 гектараў і ахоўваецца дзяржавай. Тут таксама ўстаноўлены мемарыяльны знак ад імя народа ЗША, адкрыты ў ходзе візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана 15 студзеня 1994 г.
"Я хачу там сам пабыць, узяць інфармацыю..., я ўжо даручыў, каб мне далі. Мне якая розніца, мне, прэзідэнту не вінаваты ні ў чым — ні ў сталінізме, ні ў фашызме, але трэба разабрацца, хто каго там расстраляў", — заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю беларускім СМІ.
Лукашэнка адзначыў, што ў Курапатах ён бывае практычна кожны дзень, калі праязджае міма.
"У Курапатах я бываю практычна кожны дзень, праязджаючы міма, і думаю — навошта вы гэтыя крыжы прама да дарогі выставілі, трэба іх трошкі аднесці. Таму што прыбраць іх будзе няправільна, гэта відавочная такая палітычная дэманстрацыя", — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што плануе асабіста наведаць само ўрочышча, аднак зробіць гэта непублічна, каб зразумець, што на самой справе там адбылося шмат гадоў таму.
"Наколькі гэта магчыма, я гэта зраблю, мне дапамогуць гэта зрабіць аб'ектыўна. Пара паставіць там кропку. Праязджаючы там міма, я ўвесь час пра гэта думаю", — падкрэсліў беларускі лідэр.