Кubana-2015 пачалася сёння ў Рызе

© Sputnik / Евгений Резник / Перайсці ў медыябанкФестываль "Кубана"
Фестываль Кубана - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя насычанай музычнай праграмы на фэсце будуць зоны фуд-корта, пляж, намётавы гарадок, павільён аўтограф-сесіі і забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей.

МІНСК, 6 жні — Sputnik. Музычны фестываль Kubana стартуе сёння ў Рызе, на ім выступяць такія групы, як HIM, Panic! At The Disco, "Ленінград", а ў якасці спецыяльнага госця сёлета запрасілі Льва Лешчанка, паведамляюць арганізатары мерапрыемства.

У лютым паведамлялася, што фестываль Kubana пераедзе з Краснадарскага краю ў Калінінградскую вобласць. Пазней стала вядома, што ўлады пасёлка Янтарный адмовілі ў правядзенні фестывалю, а 22 чэрвеня на афіцыйным сайце мерапрыемства з'явілася паведамленне, што Kubana-2015 пройдзе ў Рызе.

"З 6 па 9 жніўня, у разгар курортнага сезону, востраў Луцавсала ў Рызе ператворыцца ў "Паўвостраў Свабоды", дзе ўпершыню пройдзе міжнародны музычны фестываль KUBANA-2015", — гаворыцца ў паведамленні.

За чатыры дні на фестывалі выступяць Panic! At The Disco, HIM, Gus Gus, Дэльфін, "Ленінград", Infected Mushroom, "Брава", "Animal Джаz" і іншыя. Спецыяльным госцем фестывалю ў гэтым годзе стане Леў Лешчанка.

"Мы бязмерна ўдзячны Рызе за магчымасць правесці тут фестываль. Штогод Kubana прыцягвала дзясяткі тысяч аматараў актыўнага адпачынку на адкрытым паветры і падымала турыстычную індустрыю ў Краснадарскім краі на новы ўзровень", — цытуе прэс-служба прадзюсара фестывалю Іллю Астроўскага.

Ён выказаў надзею, што "маляўнічы музычны кактэйль прыйдзецца па густу рыжанам" і што "новая прапіска KUBANA спадабаецца і прыемна здзівіць большасць прыхільнікаў фестывалю".

Упершыню фестываль Kubana адбыўся ў 2009 годзе на беразе Чорнага мора. За шасцігадовую гісторыю фэсту яго наведала больш за 400 тысяч чалавек і ўзяло ўдзел больш за 300 артыстаў з усяго свету. На сцэне Kubana выступалі такія гурты як Korn, System Of A Down, Madness, The Offspring, Gogol Bordello, Scooter, The Prodigy, Guano Apes, Die Antwoord, Эмір Кустурыца і многія іншыя. Акрамя папулярных рок-выканаўцаў, спецыяльнымі гасцямі фестывалю ў розныя гады станавіліся артысты Міхаіл Баярскі, Юрый Антонаў, Валерый Лявонцьеў. 

Стужка навiн
0