Першыя партыі забароненых прадуктаў знішчылі ў Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗнішэнне санкцыяваных персікаў
Знішэнне санкцыяваных персікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тры фуры персікаў і нектарынаў і два фургона таматаў знішчылі ў чацвер на мяжы Расіі і Беларусі.

ЧЫРВОНАЯ ГОРКА (Смаленская вобласць), 6 жні — Sputnik. На ППП "Чырвоная горка" былі знішчаны санкцыйныя грузы, якія цягам 72 гадзін праходзілі праверку, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзей.

На ППП "Чырвоная горка2 былі затрыманы два грузавікі з таматамі і тры фуры з персікамі і нектарынамі. Таматы, па запэўненнях кіроўцаў, беларускія, а персікі — турэцкія.

На памідоры ў кіроўцаў не было ніякіх дакументаў, таму працаўнікі Рассельгаснагляду вырашылі іх праверыць. У выніку ў ведамстве прыйшлі да высновы: хутчэй за ўсё, памідоры з Еўропы.

© Sputnik / Виктор Толочкознішчэнне таматаў
Уничтожение помидоров - Sputnik Беларусь
знішчэнне таматаў

На персікі і нектарыны былі ўсе неабходныя дакументы, аднак, як высветлілі ў Рассельгаснаглядзе, яны былі фальсіфікаваны.

"У адпаведнасці з указам прэзідэнта было прынята рашэнне знішчыць дадзеныя прадукты", —заявіла прэс-сакратар Рассельгаснагляду Святлана Земчанкова.

Аднак самі вадзіцелі не пагаджаюцца з вердыктам. "Я купіў памідоры ў Пінску, у сельсавеце. Даведка аб куплі ёсць, а іншых няма", — патлумачыў Sputnik адзін з кіроўцаў.

© Sputnik / Виктор Толочкознішчэнне санкцыйных прадукатаў
Уничтожение санкционных продуктов - Sputnik Беларусь
знішчэнне санкцыйных прадукатаў

Кіроўцы фур таксама не пагаджаюцца з ведамствам. Па іх запэўненням, персікі — турэцкія, аднак у Рассельгаснаглядзе гэта абвяргаюць.

"Мы праверылі дакументы, звярнуліся да турэцкага боку — апынулася, што дакументы фальсіфікаваныя, а падобныя маркіроўкі былі ў зусім іншага грузу яшчэ зімой", — патлумачыла Земчанкова.

Прадукты знішчылі на сметніку Гусіна, у 20 кіламетрах ад мяжы. Па таматам праехаліся бульдозерам, персікі ж знішчалі ў смеццявозе.

Стужка навiн
0