Усе лясы Беларусі закрытыя для наведвання

© Flickr / Anten AutistЛес у Беларусі
Лес у Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сувязі з гарачым і сухім надвор’ем метэаролагі папярэдзілі аб высокай пажарнай небяспекі лясоў і абвесцілі штармавое папярэджанне.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Ва ўсіх лясах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі краіны.

Раней Гідрамет выступіў з папярэджаннем пра высокі ўзровень пажарнай небяспекі лясоў і абвясціў на выходныя самы высокі — чырвоны ўзровень небяспекі.

Па прагнозах сіноптыкаў, у дзённыя гадзіны максімальная тэмпература паветра можа дасягаць 35-36 градусаў цяпла, такое ж гарачае сухое надвор'е захаваецца і ў нядзелю.

На час дзеяння забароны будуць закрыты для карыстання ўсе лясныя дарогі, за выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы або вядуць да населеных пунктаў. З'езды ў лес з дарог агульнага карыстання будуць зачынены шлагбаўмам. Падымаць іх самастойна забараняецца, нагадалі ў прэс-службе ведамства.

Там таксама ўдакладнілі, што за парушэнне забароны на наведванне лесу прадугледжаны штраф. Калі супрацьзаконнае дзеянне было зафіксавана, але абышлося без наступстваў, то парушальніку могуць выставіць штраф у памеры да 25 базавых велічынь, або 4,5 мільёна рублёў. Калі, да таго ж, меў месца факт парушэння патрабаванняў пажарнай бяспекі, у выніку якога былі знішчаны або пашкоджаны лес альбо тарфянікі, то пакаранне можа быць больш важкім — штраф складзе ад 25 да 50 базавых велічынь.

Стужка навiн
0