МІНСК, 9 жні — Sputnik. Беларуская чыгунка змяніла ўмовы перавозкі ровараў у цягніках, паведаміла прэс-служба БЧ.
"Дзеючая рэдакцыя Правілаў прадугледжвае магчымасць правозу ў вагонах ў якасці ручной паклажы ровара ў ўпакоўцы, калі па суме трох вымярэнняў дадзеная ручная паклажа перавышае 200 см", — гаворыцца ў паведамленні.
Раней буйнагабарытныя прадметы, памер якіх у трох вымярэннях перавышаў 200 сантыметраў, перавозіць у пасажырскіх вагонах забаранялася. Цяпер, паводле інфармацыі БЧ, пасажыру трэба будзе аплаціць дадаткова кошт квітка. Акрамя гэтага, у прэс-службе адзначылі, што ровар у неразабраным выглядзе па-ранейшаму дазваляецца правозіць у тамбурах цягнікоў з непралічбаванымі месцамі, але не больш за адзін, ці ж у пэўных перавозчыкам вагонах за дадатковую плату.