МІНСК, 10 жні — Sputnik. Ініцыятыўная група эканаміста Віктара Цярэшчанкі здолела заручыцца падтрымкай 105 тысяч чалавек, паведаміў у нядзелю ўвечары Першы канал рэспубліканскага тэлебачання.
Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты ў Цэнтрвыбаркам Беларусі трэба прадставіць не менш за 100 тысяч подпісаў.
Раней паведамлялася, што неабходную мяжу пакуль перасягнуў толькі дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: у яго падтрымку ўжо сабрана больш за паўмільёна подпісаў. За першую дэкаду збору подпісаў ініцыятыўнай групе Цярэшчанкі удалося сабраць каля 40 тысяч подпісаў. На мінулым тыдні каманда эканаміста здолела спрацаваць ў паўтара разы больш эфектыўна і заручыцца падтрымкай больш чым 60 тысяч выбаршчыкаў.
Такую выніковасць у штабе Цярэшчанка тлумачаць стаўкай на маладых валанцёраў і пакватэрны абыход. Пры гэтым у ініцыятыўнай групе эканаміста не раскрываюць ці працуюць валанцёры за ідэю ці за грошы.
Збор подпісаў працягнецца да 21 жніўня. Заручыцца падтрымкай неабходнай колькасці выбаршчыкаў спрабуюць восем ініцыятыўных груп. Паводле інфармацыі, агучанай ў эфіры беларускага тэлебачання, ініцыятыўная група Сяргея Гайдукевіча сабрала 87 тысяч подпісаў, Таццяны Караткевіч — 75 тысяч, Мікалая Улаховіча — 72 тысячы, Сяргея Калякіна — 54 тысячы, Анатоля Лябедзькі — 42 тысячы. Жанна Раманоўская інфармацыі аб ходзе збору подпісаў не падае.
Выбары прэзідэнта адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка.