МІНСК, 10 жні — Sputnik. Паліцыя Стамбула ліквідавала двух тэрарыстаў у ходзе перастрэлкі, якая ўзнікла ў выніку выбуху ў паліцэйскім участку, паведамляе агенцтва Dogan.
Побач з участкам у ноч на панядзелак выбухнуў замінаваны аўтамабіль, што прывяло да частковага абвальвання будынка. У момант, калі паліцыянты праводзілі следчыя мерапрыемствы на месцы тэракту, невядомыя адкрылі па іх агонь. Завязалася перастрэлка. У выніку нападу двое тэрарыстаў былі ліквідаваныя, сярод загінуўшых, па інфармацыі выдання Hurriet, таксама камандзір падраздзялення выбухатэхнікі. Раненні ў сутыкненні атрымалі дзесяць чалавек, сярод якіх тры афіцэры паліцыі і сем мірных жыхароў.
Пасля таго, што здарылася супрацоўнікі праваахоўных органаў ачапілі месца здарэння. Ні адна тэрарыстычная арганізацыя пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за выбух.
Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся ў турэцкім горадзе раніцай 10 жніўня. Двое невядомых — мужчына і жанчына — здзейснілі напад на консульства ЗША ў паўночнай часткі Стамбула. Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, пры стральбе па будынку консульства ніхто не пацярпеў. Як паведамляе канал NTV, паліцыі ўдалося затрымаць жанчыну, падазраваную ў нападзе. Іншыя падрабязнасці інцыдэнту не паведамляюцца.