Святла ў асобных раёнах Мінска 9 жніўня не было з-за куніцы

© Flickr / Jeroen FrançoisКуніца
Куніца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Электрычнасць у дамах двух раёнаў Мінска адсутнічала больш за шэсць гадзін.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Электразабеспячэнне дамоў Першамайскага і Савецкага раёнаў Мінска адсутнічала ноччу 9 жніўня з-за патраплення ў трансфарматарную падстанцыю куніцы, паведамілі Sputnik ў міністэрстве энергетыкі Беларусі.

Адключэнне падстанцыі "Зялёны Луг" адбылося 8 жніўня ў 23:40. Без электрычнасці дамы ў двух раёнах Мінска былі больш за шэсць гадзін.

"Пры аглядзе адкрытай размеркавальнай прылады ПС "Зялёны Луг" выяўлена перакрыццё апорнай ізаляцыі раз'яднальнікаў на трансфарматары ўласных патрэб па прычыне траплення на яго жывёлы — куніцы", — сказалі ў Мінэнерга.

Там таксама адзначылі, што на працягу першай гадзіны пасля ўзнікнення парушэння аператыўнымі брыгадамі было пададзена напружанне спажыўцам першай катэгорыі па рэзервовым сувязях (цягавых падстанцыях ГП "Мінсктранс" і помпавай станцыі УП "Мінскводаканал"). Паступова ішло ўключэнне бытавых спажыўцоў.

Паводле інфармацыі Міністэрства, у 06:30 раніцы 9 жніўня было адноўлена электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў.

Стужка навiн
0