МІНСК, 10 жні — Sputnik. Толькі сем вадаёмаў Мінска прызначаны для масавага адпачынку гараджан і купання, паведамілі Sputnik ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Да зон адпачынку ля водных аб'ектаў адносяцца толькі тыя вадаёмы (з прылеглай тэрыторыяй), якія зацверджаны для выкарыстання ў рэкрэацыйных мэтах ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку і афіцыйна вызначаны як пляжы.
"У межах Мінска і яго ваколіц, масавы адпачынак насельніцтва прадугледжаны на сямі вадаёмах: "Заслаўскае", "Дразды", "Крыніца", "Камсамольскае возера", "Цнянскае", "Вяча" і "Пціч" на якіх добраўпарадкавана 26 пляжаў", — сказалі эпідэміёлагі.
Паводле інфармацыі службы, астатнія вадаёмы, якія знаходзяцца на тэрыторыі сталіцы (рака Свіслач, Чыжоўскае вадасховішча, вадасховішча "Лошыца", каналы Сляпянскай воднай сістэмы і іншыя), з'яўляюцца тэхнічнымі і не прызначаны для купання. Там таксама адзначылі, што па выніках комплекснай ацэнкі агульнага санітарнага стану водных аб'ектаў Мінска няма падстаў для забароны на купанне.