Не стала ксёндза прэлата Міхаіла Сапаты

© REUTERS / Ammar AwadКаталіцкія святары
Каталіцкія святары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Былы Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі памёр 11 жніўня.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Жалобная імша адбудзецца 13 жніўня ў 9.00 у Доме ксяндзоў эмерытаў у Тарнаве, паведамляе партал catholic.by.

Пахавальная святая Імша адбудзецца 13 жніўня ў 15.00 у парафіяльным касцёле ў Цяжкавіцах. Пасля яе цела спачылага будзе пахавана на мясцовых могілках.

Ксёндз прэлат Міхал Сапата нарадзіўся 6 верасня 1925-га ў Лонцку (Польшча). Вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Тарнаве, пасля заканчэння філасофска-тэалагічнай адукацыі прыняў 4 мая 1952-га прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Тарнаўскага Яна Стэпы.

У 1963-1974 гадах быў віцэ-канцлерам дыяцэзіяльнай курыі ў Тарнаве і капеланам Дома эмерытаў у Тарнаве. З 1974 па 1998 быў пробашчам парафіі ў Цяжкавіцах. Таксама выконваў абавязкі натарыуса, а потым віцэ-дэкана Бабоўскага дэканата, a ў 1992-1998 гадах — дэкана дэканата Цяжкавіцы. Акрамя таго, быў членам дыяцэзіяльнай адміністратыўнай рады, суддзёй у дыяцэзіяльным судзе ў Тарнаве і членам дыяцэзіяльнай рады па эканамічных справах.

У 1998-м пачаў пастырскае служэнне ў Беларусі, дзе між іншым у 2005-2011 гадах быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля вяртання ў Тарнаўскую дыяцэзію ў 2011 годзе заставаўся ў парафіі ў Цяжкавіцах у якасці рэзідэнта. З 2014-га пражываў у Доме ксяндзоў эмерытаў у Тарнаве.

У 1974-м атрымаў годнасць капелана Яго Святасці.

Стужка навiн
0