Беларусь узмацніла кантроль радыяцыйнага фону з-за пажараў у Чарнобылі

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкПажары
Пажары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Гомельскай вобласці замеры фону праводзяць кожную гадзіну.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Усе метэастанцыі Гомельскай вобласці ў сувязі з пажарамі ў "Чарнобыльскай пушчы" (Украіна) перайшлі на ўзмоцнены кантроль радыяцыйнага фону, паведаміў Sputnik ў сераду начальнік аддзела радыяцыйнага кантролю Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Юрый Голікаў.

У Палескім раёне Украіны зноў гарыць "Чарнобыльская пушча". Пажар пачаўся 8 жніўня, зараз працягваецца яго ліквідацыя. Раней паведамлялася, што дым ад пажару дасягнуў Бранскай вобласці (Расія).

"Усе пункты радыяцыйнага кантролю на тэрыторыі Гомельскай вобласці, а іх больш за дзесяць, у мінулы аўторак перайшлі на ўзмоцнены маніторынг радыяцыйнага фону", — сказаў Голікаў.

Пры гэтым ён удакладніў, што калі раней замеры праводзіліся адзін раз у суткі, то цяпер — кожную гадзіну.

"Пакуль паведамленняў аб тым, што зафіксавана зменаў радыяцыйнага становішча ў Беларусі ў сувязі з пажарамі на ўкраінскай тэрыторыі няма. Варта адзначыць, што ўзровень пажараў на тэрыторыі Кіеўскай вобласці, не той, які быў у траўні гэтага года, ён менш", — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Спецыяліст таксама запэўніў, што радыяцыйны фон на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад пастаянным кантролем.

Стужка навiн
0