https://bel.sputnik.by/20150813/1016708833.html
Арганізатары “Лістапада” абвясцілі канцэпцыю фестывалю гэтага года
Арганізатары “Лістапада” абвясцілі канцэпцыю фестывалю гэтага года
Sputnik Беларусь
Чарговы кінафорум пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада. 13.08.2015, Sputnik Беларусь
2015-08-13T17:15+0300
2015-08-13T17:15+0300
2023-02-23T14:04+0300
у беларусі
навіны
культура
увесь свет
еўропа
"лістапад" (кінафестываль)
кіно
мастацтва
стыль жыцця
культурна-масавыя мерапрыемствы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103088/71/1030887127_0:50:1001:613_1920x0_80_0_0_6f618f2c34b999df2372adeeeb91d2d9.jpg
МІНСК, 13 жні — Sputnik. Арганізатары Мінскага міжнароднага кінафестывалю абвясцілі аб новай канцэпцыі і слогане гэтага года — "Задавальненне для вачэй".22-й кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада бягучага года ў беларускай сталіцы. Арганізатары падкрэсліваюць: штогод канцэпцыя фестывалю змяняецца разам з постэрамі і слоганам. Па традыцыі постэры для фестывалю стварае мастак Аляксандр Камянец."Фірмовым" колерам будучага "Лістапада" стане светла-сіні. Арганізатары тлумачаць такі выбар тым, што гэта "колер экрана, неба, касмічнай прасторы".Слоганам леташняга фестывалю было "Такое рознае кіно" — гледачам прапаноўвалі стужкі розных жанраў і стыляў. Сёлета ўпор зробяць не на разнастайнасць, а на магчымасць конкурсных фільмаў "даставіць гледачу асалоду".Кінафестываль "Лістапад" праводзіцца ў Мінску з 1994 года. Кінафорум акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як cпецыялізаваны конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, а таксама Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.У рамках фестывалю, акрамя конкурснага паказу, праходзяць майстар-класы, дыскусіі, выставы і творчыя сустрэчы.
увесь свет
еўропа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103088/71/1030887127_58:0:941:662_1920x0_80_0_0_c361ced6037af97e5127ebc7314b71ee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, "лістапад" (кінафестываль), кіно, мастацтва, стыль жыцця, культурна-масавыя мерапрыемствы, "лістапад-2015", беларусь
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, "лістапад" (кінафестываль), кіно, мастацтва, стыль жыцця, культурна-масавыя мерапрыемствы, "лістапад-2015", беларусь
Арганізатары “Лістапада” абвясцілі канцэпцыю фестывалю гэтага года
17:15 13.08.2015 (абноўлена: 14:04 23.02.2023) Чарговы кінафорум пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада.
МІНСК, 13 жні — Sputnik. Арганізатары Мінскага міжнароднага кінафестывалю абвясцілі аб новай канцэпцыі і слогане гэтага года — "Задавальненне для вачэй".
22-й кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада бягучага года ў беларускай сталіцы. Арганізатары падкрэсліваюць: штогод канцэпцыя фестывалю змяняецца разам з постэрамі і слоганам. Па традыцыі постэры для фестывалю стварае мастак Аляксандр Камянец.
"Фірмовым" колерам будучага "Лістапада" стане светла-сіні. Арганізатары тлумачаць такі выбар тым, што гэта "колер экрана, неба, касмічнай прасторы".
Слоганам леташняга фестывалю было "Такое рознае кіно" — гледачам прапаноўвалі стужкі розных жанраў і стыляў. Сёлета ўпор зробяць не на разнастайнасць, а на магчымасць конкурсных фільмаў "даставіць гледачу асалоду".
Кінафестываль "Лістапад" праводзіцца ў Мінску з 1994 года. Кінафорум акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як cпецыялізаваны конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, а таксама Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
У рамках фестывалю, акрамя конкурснага паказу, праходзяць майстар-класы, дыскусіі, выставы і творчыя сустрэчы.