МІНСК, 14 жні — Sputnik. Памёр народны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно Сяргей Журавель, паведамляе выданне "Наша нiва" са спасылкай на тэатразнаўца Вячаслава Ракіцкага.
"Памёр Сяргей Журавель… Выдатны беларускі акцёр. Больш словаў няма, Толькі роспачы… Светлая памяць", — напісаў Ракіцкі на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.
Сяргей Журавель нарадзіўся 1 чэрвеня 1954, з'яўляецца заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, у 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Беларусі.
Журавель працаваў у мінскім Тэатры юнага гледача, Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, з 2009 года акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Акцёр зняўся больш чым у 40 фільмах, сярод якіх "Масакра", "Цень самурая", "Мілавіца".