МІНСК, 14 жні — Sputnik. Па падазрэнні ў раскраданні грашовых сродкаў затрыманы выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзімір Беражкоў.
Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, службовая асоба падазраецца ў раскраданні грашовых сродкаў клуба ў памеры не менш за 45 мільёнаў рублёў праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.
"Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара — генеральнага мэнэджара хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзіміра Беражкова", — паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Зараз з падазроным працуюць следчыя. Крымінальная справа расследуецца Галоўным следчым упраўленнем.