“Би-2” працуюць над новым альбомам

© Sputnik / Антон Бяліцкі / Перайсці ў медыябанкЗдымкі кліпу "Би-2" на песню "Снег кружыцца"
Здымкі кліпу Би-2 на песню Снег кружыцца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музыкі пішуць дыск у Лос-Анджэлесе, плытка павінна выйсці да сярэдзіны 2016-га.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. "Би-2" працягваюць працу над новым альбомам, першы трэк быў запісаны і зведзены ў Лос-Анджэлесе.

Над звядзеннем працаваў амерыканскі гукарэжысёр Роберт Каранза. Песня войдзе ў саўнд-трэк дав фільму Дзмітрыя Дзячэнкі "Краіна цудаў", ролі ў стужцы будут выконваць "Квартэт І" і ўдзельнікі "Би-2".

"Мы там спяваем кавер на песню "Трава у дома". Першую песню мы звялі, нам вельмі спадабалася. Цяпер працуем над другой. Праз пару тыдняў будуць зводзіць трэцюю песню. А ў канцы студзеня мы ўжо самі туды паляцім і будзем зводзіць яшчэ песень пяць — распавёў у інтэрв'ю "Наше радио" гітарыст Шура Бі-2.

Шура дадаў, што па папярэдніх прагнозах, новы альбом "Би-2" павінен быць цалкам гатовы ў сярэдзіне будучага года.

Музычны рок-гурт "Би-2" быў заснаваны ў 1988 годзе ў Бабруйску Ігарам Бортнікам (Лёва Бі-2) і Аляксандрам Уманам (Шура Бі-2). У 1999-м гурт пераехаў у Маскву і стаў лічыцца расійскім гуртом, не гледзячы на беларускае паходжанне. "Би-2" лічацца аднім з самых паспяховых камерцыйных гуртоў Расіі. 

Стужка навiн
0