Відэа

Уборачная па-прэзідэнцкі: Лукашэнка з сынам сабраў бульбу ў сваёй рэзідэнцыі

Падпісацца
Сабраныя 70 мяшкоў з 18 прэзідэнцкіх сотак будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы і дамы састарэлых.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабістым прыкладам дэманстраваў малодшаму сыну Мікалаю і грамадзянам краіны карысць працы падчас нядзельнага адпачынку.

Кіраўнік дзяржавы займаўся уборкай бульбы і зборам бахчавых на тэрыторыі сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі "Дразды".

Паводле інфармацыі беларускіх СМІ, з 18 сотак быў атрыманы ўраджай у 70 мяшкоў бульбы. Уборачная ў афіцыйнай рэзідэнцыі "Дразды" доўжылася паўтары гадзіны. Усю сабраную прадукцыю Лукашэнка перадаў у дзіцячыя дамы і дамы састарэлых.

Акрамя таго, прэзідэнт прадэгуставаў і ўласнаручна вырашчаны кавун.

"Вельмі салодкі", — канстатаваў Лукашэнка.

Упершыню кіраўнік дзяржавы заняўся вырошчваннем бахчавых у сваёй рэзідэнцыі летась. У 2015-м пад гэтыя культуры на прэзідэнцкім поле адведзена плошча ў тры разы больш.

Стужка навiн
0