МІНСК, 18 жні — Sputnik. Больш за 8 мільёнаў тон збожжа намалочана ў Беларусі па стане на 18 жніўня, пра гэта сведчаць аператыўныя дадзеныя Мінсельгасхарча.
Пры гэтым, паводле інфармацыі міністэрства, пакуль у рэспубліцы ўбрана крыху больш за 94% пасяўных плошчаў з збожжавымі. Леташнія паказчыкі былі лепш: на 18 жніўні 2014-га ў Беларусі было намалочана больш за 9 мільёнаў тон збожжа.
Паводле дадзеных Мінсельгасхарча, цяпер у краіне намалочана 8,035 мільёна тон збожжа. Ураджайнасць сёлета таксама крыху менш — 39 цэнтнераў з гектара, у 2014-м гэты паказчык складаў 39,4 цэнтнера з гектара.
Паведамляецца, што самая высокая ўраджайнасць збожжавых — на Гарадзеншчыне, там з аднаго гектара збіраюць у сярэднім 51,5 цэнтнера збожжа.
Раней міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц заяўляў, што ў 2015 годзе плануецца сабраць 8,7-8,8 мільёна тон збожжавых. Акрамя гэтага, паводле інфармацыі міністра, у засеках да пачатку ўборачнай кампаніі было яшчэ каля паўтары мільёнаў тон, што ў сукупнасці поўнасцю забяспечыць усе патрэбы рэспублікі.
У той жа час віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы ў ліпені ў дакладзе прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку прагназаваў, што ў рэспубліцы сёлета плануецца перавысіць паказчык у 9 мільёнаў тон збожжа.