МІНСК, 19 жні — Sputnik. Вялікае выступленне канадскага рок-гурта павінна было адбыцца 7 снежня ў "Мінск-Арэне", але калектыў прыпыніў еўрапейскі тур "No fixed Address Tour" на нявызначаны тэрмін.
Гурт быў вымушаны адмяніць другую частку паўночнаамерыканскага турнэ з-за выяўленых у чэрвені праблем з галасавым апаратам Кругера, якія запатрабавалі хірургічнага ўмяшання і працяглай рэабілітацыі.
"Шкада, што даводзіцца перарываць вечарыну гэтым летам, і мне дакладна не усміхаецца перспектыва заставацца нямым многія тыдні, калі я мог бы граць для нашых прыхільнікаў. Спадзяюся, што мой доктар і яго калегі дапамогуць майму голасу вярнуцца ў добрую форму як мага хутчэй", — пракаментаваў тады сітуацыю Кругер на афіцыйным сайце Nickelback.
Спявак спадзяваўся на тое, што адновіцца да канца верасня, але лекары парэкамендавалі яму не спяшацца і працягнуць лячэнне як мінімум да канца года. Такім чынам еўрапейскія канцэрты "No Fixed Address Tour", у тым ліку і выступ у сталіцы Беларусі, не адбудуцца.
Зараз арганізатары турнэ вядуць перамовы з калектывам аб магчымым пераносе канцэрту на іншую дату.