Акцёр-легенда на ўсе амплуа
11:39 20.08.2015 (абноўлена: 10:54 10.05.2016)
Падпісацца
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якім быў на тэатральных падмостках і здымачнай пляцоўцы драматычны клоўн, хуліган, анекдотчык, "свой у дошку мужык" для ўсіх слаёў насельніцтва, а таму абсалютна народы артыст - Леў Дураў.
Народны артыст СССР, вядомы акцёр тэатра і кіно, рэжысёр і педагог Леў Канстанцінавіч Дураў памёр 20 жніўня ў Маскве пасля працяглай хваробы.
Леў Дураў – карэнны масквіч, паходзіць са знакамітай дынастыі цыркавых артыстаў – дрэсіроўшчыкаў і клоўнаў Дуравых.
Сярод работ Льва Дурава – шматлікія ролі ў спектаклях па творах драматургаў ХХ стагоддзя, а таксама шэраг роляў у пастаноўках класічных аўтараў: Яга ў “Атэла”, Тыбальд у “Рамэа і Джульеце” Шэкспіра, Жевакін у “Жаніцьбе”, Ноздрэў у “Дарозе” паводле “Мёртвых душ” Гогаля, Чебутыкін у “Трох сёстрах” Чэхава, Сганарель у “Дон Жуане” Мальера.
Леў Дураў ў свой час у прэсе быў названы трагічным клоўнам і акцёрам на ўсе амплуа. Самай любімай і цяжкай для акцёра была роля штабс-капітана Снегірова ў спектаклі Эфроса “Брат Алёша” паводле рамана “Браты Карамазовы” Фёдара Дастаеўскага – ролю маленькага чалавека, які не хоча быць маленькім.
Пасля заканчэння Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў Леў Дураў стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам і з тых часоў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай.
З 2003 года па 2006 год, у цяжкі для тэатра час, Леў Дураў быў галоўным рэжысёрам Тэатра на Малой Броннай.
У кіно Леў Дураў пачаў здымацца ў 1954 годзе, пасля заканчэння Школы-студыі МХАТ. Яго дэбютам стала эпізадычная роля ў карціне “Добрай раніцы”. Усяго ў кіно артыст сыграў больш за 200 роляў. Усенародную вядомасць прынеслі яму працы ў фільмах “Я крочу па Маскве” (1963), “Старыя-разбойнікі” (1971), “Сямнаццаць імгненняў вясны” (1973), “Д’Артаньян і тры мушкецёры” (1978), а таксама фільмы “Не паслаць нам ганца?” (1999) і “Месяцам быў поўны сад” (2000).
У 2012 годзе Леў Дураў зняўся ў фільме “Тры словы аб прабачэнні” беларускай Студыі ў імя святога спавядальніка Іаана Воіна Свята-Елісавецінскага манастыра.
Сябар і калега Льва Канстанцінавіча акцёр Уладзімір Качан сказаў, што геаграфія звання Дурова народны артыст СССР фармальна звузілася да памераў Расіі. Але па-ранейшаму ў Беларусі і на Украіне, Казахстане і Прыбалтыцы, Ізраілі і ЗША і ў іншых краінах “памятаюць і любяць драматычнага клоўна, хулігана, анекдотчика, свайго ў дошку мужыка для ўсіх слаёў насельніцтва, а таму абсалютна Народнага артыста Льва Дурава”. І гэтая памяць назаўжды.
© Sputnik / Мирослав Муразов / Перайсці ў медыябанкУ "Ленкоме" Дураў служыў ўсяго чатыры гады. Але за гэты час паспеў згуляць у выдатных пастаноўках Эфроса, якія тады "грымелі" на ўсю Маскву і іх поспех сярод гледачоў быў незвычайным. На фота: Леў Дураў ў сцэне са спектакля маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола па п'есе Бертольда Брэхта "Чалавек ёсць чалавек".
У "Ленкоме" Дураў служыў ўсяго чатыры гады. Але за гэты час паспеў згуляць у выдатных пастаноўках Эфроса, якія тады "грымелі" на ўсю Маскву і іх поспех сярод гледачоў быў незвычайным. На фота: Леў Дураў ў сцэне са спектакля маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола па п'есе Бертольда Брэхта "Чалавек ёсць чалавек".
© Sputnik / Анатолий Гаранин / Перайсці ў медыябанкПасля выгнання Эфроса з "Ленкома" рэжысёр узяў з сабой некалькі сваіх артыстаў, у ліку якіх быў і Дураў. Так пачалася новая старонка жыцця Льва Дурава. На фота: сцэна са спектакля па п'есе М.В. Гогаля "Жаніцьба". Артыст Леанід Бранявы - Яечня, Леў Дураў - Жевакін (Маскоўскі драматычны тэатр на Малай Броннай).
Пасля выгнання Эфроса з "Ленкома" рэжысёр узяў з сабой некалькі сваіх артыстаў, у ліку якіх быў і Дураў. Так пачалася новая старонка жыцця Льва Дурава. На фота: сцэна са спектакля па п'есе М.В. Гогаля "Жаніцьба". Артыст Леанід Бранявы - Яечня, Леў Дураў - Жевакін (Маскоўскі драматычны тэатр на Малай Броннай).
© Sputnik / В. Баженов / Перайсці ў медыябанкУ тэатры на Малай Броннай, дзе Леў Дураў прапрацаваў з 1967 года да канца сваіх дзён. Пасля заканчэння Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў Леў Дураў стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам і з тых часоў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай.
У тэатры на Малай Броннай, дзе Леў Дураў прапрацаваў з 1967 года да канца сваіх дзён. Пасля заканчэння Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў Леў Дураў стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам і з тых часоў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай.
© Sputnik / Александр Макаров / Перайсці ў медыябанкМяркуючы па ролях, артысту Льву Дураву было падуладна ўсё: ад антычнай трагедыі да бытавога фарсу. На сцэне ён быў трагікам, комікам, клоўнам і быў ва ўсіх гэтых вобразах неверагодна арганічны. Рэжысёраў прыцягваў не толькі шматгранны талент Льва Канстанцінавіча - ён ім цікавы быў як чалавек, як неардынарная асоба. На фота: Леў Дураў ў спектаклі па п'есе Радзінскага "Працяг Дон Жуана" (Маскоўскі драматычны тэатр на Малай Броннай).
Мяркуючы па ролях, артысту Льву Дураву было падуладна ўсё: ад антычнай трагедыі да бытавога фарсу. На сцэне ён быў трагікам, комікам, клоўнам і быў ва ўсіх гэтых вобразах неверагодна арганічны. Рэжысёраў прыцягваў не толькі шматгранны талент Льва Канстанцінавіча - ён ім цікавы быў як чалавек, як неардынарная асоба. На фота: Леў Дураў ў спектаклі па п'есе Радзінскага "Працяг Дон Жуана" (Маскоўскі драматычны тэатр на Малай Броннай).
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкПрактычна адначасова з тэатрам пачалася і кінакар'ера Дурава. Ён пачаў здымацца ў 1954 годзе і не пакідаў здымачную пляцоўку да канца жыцця. На фота: Леў Дураў ў ролі Пятрэнка ў кадры з мастацкага фільма "Марскія апавяданні" Аляксандра Святлова і Аляксея Сахарава ("Масфільм", 1967).
Практычна адначасова з тэатрам пачалася і кінакар'ера Дурава. Ён пачаў здымацца ў 1954 годзе і не пакідаў здымачную пляцоўку да канца жыцця. На фота: Леў Дураў ў ролі Пятрэнка ў кадры з мастацкага фільма "Марскія апавяданні" Аляксандра Святлова і Аляксея Сахарава ("Масфільм", 1967).
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкДураў быў надзвычай запатрабаваным артыстам. У кіно яму шанцавала на вялікіх майстроў. Ён здымаўся ў Міхаіла Ромма ("9 дзён аднаго года"), у Таццяны Ліёзнавай у "17 імгненнях вясны", працаваў з Георгіям Данеліям ў карціне "Я крочу па Маскве", здымаўся ў Васіля Шукшына ў "Каліне чырвонай". Незабыўныя яго працы ў фільмах "Вялікая змена" і "Д'Артаньян і тры мушкецёры".
Дураў быў надзвычай запатрабаваным артыстам. У кіно яму шанцавала на вялікіх майстроў. Ён здымаўся ў Міхаіла Ромма ("9 дзён аднаго года"), у Таццяны Ліёзнавай у "17 імгненнях вясны", працаваў з Георгіям Данеліям ў карціне "Я крочу па Маскве", здымаўся ў Васіля Шукшына ў "Каліне чырвонай". Незабыўныя яго працы ў фільмах "Вялікая змена" і "Д'Артаньян і тры мушкецёры".
© Sputnik / Овсянников / Перайсці ў медыябанкЛеў Дураў удастоены шэрагу ўзнагарод. У 1991 годзе яму было прысвоена званне Народны артыст СССР. Акцёр быў узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1996), "За заслугі перад Айчынай" IV ступені (2002), "За заслугі перад Айчынай" III ступені (2011). На фота: Леў Дураў з дыпломам Нацыянальнага політэхнічнага інстытута ў Мехіка, атрыманых за ролі ў фільме "Поспех" і ўмацаванне сябраўства паміж СССР і Мексікай.
Леў Дураў удастоены шэрагу ўзнагарод. У 1991 годзе яму было прысвоена званне Народны артыст СССР. Акцёр быў узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1996), "За заслугі перад Айчынай" IV ступені (2002), "За заслугі перад Айчынай" III ступені (2011). На фота: Леў Дураў з дыпломам Нацыянальнага політэхнічнага інстытута ў Мехіка, атрыманых за ролі ў фільме "Поспех" і ўмацаванне сябраўства паміж СССР і Мексікай.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкНа здымачнай пляцоўцы або на рэпетыцыі ў тэатры, ці проста ў сяброўскай кампаніі Дураў заўсёды быў у цэнтры ўвагі. Бліскучы апавядальнік, які валодаў пачуццём гумару, ён заражаў ўсіх энергіяй, любоўю да жыцця, імкненнем спазнаць новае. На фота: Леў Дураў ў ролі Георгія Дзмітрыевіча і Уладзімір Басоў у ролі Стрэшнікава ў фільме Навума Бірмана "Крок насустрач".
На здымачнай пляцоўцы або на рэпетыцыі ў тэатры, ці проста ў сяброўскай кампаніі Дураў заўсёды быў у цэнтры ўвагі. Бліскучы апавядальнік, які валодаў пачуццём гумару, ён заражаў ўсіх энергіяй, любоўю да жыцця, імкненнем спазнаць новае. На фота: Леў Дураў ў ролі Георгія Дзмітрыевіча і Уладзімір Басоў у ролі Стрэшнікава ў фільме Навума Бірмана "Крок насустрач".
© Sputnik / Б. Балдин / Перайсці ў медыябанкДураў быў з тых акцёраў, якіх нельга назваць проста выканаўцамі, ён быў паўнапраўны сааўтар фільма ці спектакля, у якім удзельнічаў. Ён увесь час фантанаваў ідэямі, прапаноўваў нейкія новыя павароты, імправізаваў. На фота: Леў Дураў ў ролі Гаргона ў мастацкім фільме "Казка падарожжаў" рэжысёра Аляксандра Мітты.
Дураў быў з тых акцёраў, якіх нельга назваць проста выканаўцамі, ён быў паўнапраўны сааўтар фільма ці спектакля, у якім удзельнічаў. Ён увесь час фантанаваў ідэямі, прапаноўваў нейкія новыя павароты, імправізаваў. На фота: Леў Дураў ў ролі Гаргона ў мастацкім фільме "Казка падарожжаў" рэжысёра Аляксандра Мітты.
© Sputnik / Галина Кмит / Перайсці ў медыябанкАнатоль Эфрос казаў, што "Дураў уключаецца ў ролю ўсёй сваёй істотай. Яго аддача ролі не мае межаў". На фота: Леў Дураў ў ролі Анастаса Мікаяна ў фільме Ігара Госцева "Шэрыя ваўкі" ("Масфільм").
Анатоль Эфрос казаў, што "Дураў уключаецца ў ролю ўсёй сваёй істотай. Яго аддача ролі не мае межаў". На фота: Леў Дураў ў ролі Анастаса Мікаяна ў фільме Ігара Госцева "Шэрыя ваўкі" ("Масфільм").
© Sputnik / Алексей Юшенков / Перайсці ў медыябанк"Нельга дазваляць сабе старэць. А трэба з усіх сіл старацца захоўваць дзіцячы погляд на жыццё, каб глядзець на свет шырока расчыненымі вачыма" - казаў Леў Дураў.
"Нельга дазваляць сабе старэць. А трэба з усіх сіл старацца захоўваць дзіцячы погляд на жыццё, каб глядзець на свет шырока расчыненымі вачыма" - казаў Леў Дураў.
© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкЛеў Канстанцінавіч лічыў, што яго лёс не пакрыўдзіў - была цікавая праца ў кіно і ў тэатры. Ён быў нястомным чалавекам, які і ў старасці не зніжаў свой жыццёвы тэмп, не спыняўся.
Леў Канстанцінавіч лічыў, што яго лёс не пакрыўдзіў - была цікавая праца ў кіно і ў тэатры. Ён быў нястомным чалавекам, які і ў старасці не зніжаў свой жыццёвы тэмп, не спыняўся.