МІНСК, 20 жні — Sputnik. Казахстан нароўні з беларускім рублём і ўкраінскай грыўняй стаў лідэрам па маштабах дэвальвацыі на постсавецкай прасторы з пачатку года, найбольш стабільнымі з пачатку 2014-га сталі нацыянальныя валюты Узбекістана, Арменіі, Туркменістана і Кыргызстана.
Казахстан, якому доўгі час атрымоўвалася змагацца ў негатыўнымі вонкаваэканамічнымі трэндамі, у чацвер абвясціў пра паскораны пераход да інфляцыйнага таргетавання, які мае на ўвазе ўвядзенне рэжыму свабодна курсу тэнге і адмену валютнага калідора, усталяванага ў дыяпазоне 170-198 тэнге за долар. Валютны рынак на аб'яву новай палітыкі курсаўтварэння адрэагаваў падзеннем нацыянальнай валюты больш чым на 35%. Ажыятаж назіраецца ў гандлёвых цэнтрах, якія прадаюць дарагія тавары, напрыклад, электроніку і бытавую тэхніку, паведамляе агенцтва "Навіны-Казахстан".
"Вынікам пераходу Казахстана да плаваючага курса нацыянальнай валюты стала абвальванне тэнге на чвэрць да долара ЗША. Тэнге нароўні з беларускім рублём і ўкраінскай грыўнай стаў лідэрам па маштабах дэвальвацыі з пачатку года", — заявіў у інтэрв'ю Sputnik галоўны аналітык інвестыцыйнага дэпартамента ВТБ24 Станіслаў Кляшчоў.
Пры гэтым ён адзначыў, што адносна расійскага рубля нават пасля дэвальвацыі, якая здарылася, тэнге працягвае заставацца адносна "дарагім", — 0,26 рубля за тэнге супраць сярэдніх за апошнія дзесяць гадоў 0,21 рублі, што захоўвае канкурэнтныя перавагі расійскіх вытворцаў на рынку Казахстана.
"Пераход Казахстана да плаваючага курсу атрымаўся прадвызначаным на фоне павышэння гнуткасці валютных курсаў суседзяў — Расіі і Кітая", — канстатаваў эксперт. У спалучэнні са зніжэннем коштаў на "чорнае золата" гэта, паводле яго слоў, паскорыла прыняцце гэтага рашэння Астаной.
"Але гісторыя з тэнге — гэта толькі яшчэ адна з ілюстрацый гонкі дэвальвацый", — заўважыў Кляшчоў.
Суразмоўца Sputnik лічыць, што празмернае захапленне паслабленнем нацыянальных валют мусіць прывесці да "вельмі жаласных наступстваў, пачынаючы ад разгону інфляцыі і падзення рэальных даходаў насельніцтва і заканчваючы зменай палітычных рэжымаў".
Узбекскі сум, армянскі драм, туркменскі манат і кіргізскі сом сталі найбольш стабільнымі валютамі з пачатку 2014 года. "Іх паслабленне адносна долара ЗША не перавышае 20%, што нават лепш, чым змяненне iндэкса валют іншых краін за названы прамежак часу", — падкрэсліў галоўны аналітык інвестыцыйнага дэпартамента ВТБ24.
Пры гэтым, паводле яго слоў, з названай групы найбольш верагоднымі кандыдатамі на дэвальвацыю з'яўляюцца армянскі драхм і кіргізскі сом.
"Як членам Мытнага саюза гэтым краінам становіцца ўсё больш складана канкурыраваць з таварамі з Расіі і Беларусі. Зараз жа канкурэнтная перавага атрымліваюць і казахскія вытворцы", — рэзюмаваў суразмоўца Sputnik.