Тайланд звярнуўся ў Інтэрпол па дапамогу ў расследаванні тэракту

© REUTERS / ATHIT PERAWONGMETHAЖанчына моліцца на месцы тэракту ў Бангкоку
Жанчына моліцца на месцы тэракту ў Бангкоку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэракт у Бангкоку “наўрад ці” мае дачыненне да міжнародных тэрарыстаў, лічаць ваенныя.

 МІНСК, 20 жні — Sputnik. Улады Тайланда звярнуліся ў Інтэрпол за дапамогай у пошуку меркаванага выканаўцы тэракту ў Бангкоку, паведамляе РИА Новости.

Тэракт адбыўся ўвечары 17 жніўня ля індуісцкай святыні бажаства Эраван, размешчанага ў цэнтры Бангкока. Выбуховае рэчыва (трынітраталуол) было закладзена ля агароджы будынка. Бомба спрацавала ў той момант, калі ў святыні было асабліва шмат наведвальнікаў, большасць сярод якіх складалі турысты з Кітая, Сінгапура і Тайваня. У выніку тэракту загінулі 20 чалавек, 123 — атрымалі раненні.

"Мы накіравалі запыт аб прадастаўленні дапамогі", — заявіў прадстаўнік нацыянальнай паліцыі Кісан Пхатанхараен. Ён дадаў, што ў Інтэрпол быў накіраваны партрэт падазраванага, які раней быў распаўсюджаны мясцовай паліцыяй.

Па словах Пхатанхараена, у арганізацыі і здзяйсненні тэракту былі задзейнічаныя "не менш трох чалавек".

Раней паведамлялася, што да тэракту могуць быць датычныя, па меншай меры, дзесяць чалавек: хтосьці вырабляў бомбу, хтосьці арганізаваў ўцёкі тэрарыстаў з месца выбуху. Падрыхтоўка ж да здзяйснення злачынства, па інфармацыі паліцыі, доўжылася не менш за месяц.

Тым часам, ваенныя Тайланда лічаць, што тэракт у Бангкоку "наўрад ці" быў ажыццёўлены міжнароднымі тэрарыстамі і ня быў накіраваны пераважна на кітайскіх турыстаў.

"Сакрэтныя службы працавалі разам з аналагічнымі агенцтвамі краін-партнёраў і прыйшлі да папярэдняй высновы аб тым, што інцыдэнт наўрад ці мае дачыненне да міжнароднага тэрарызму", — адзначыў у сваёй заяве прадстаўнік тайскага Нацыянальнага савета для міру і парадку палкоўнік Вінтхай Сувар.

Паводле яго слоў, "кітайцы не былі прыярытэтнай мэтай" атакі.

Стужка навiн
0