Завяршаецца збор подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзідэнты

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗбор подпісаў
Збор подпісаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каардынатары ініцыятыўных груп павінны здаць сабраныя подпісы ў тэрытарыяльныя камісіі да 19:00.

МІНСК, 21 жні — Sputnik. Завяршаецца збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, сабраныя "аўтографы" неабходна здаць у выбарчыя камісіі да сямі вечара.

Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі ідзе ў краіне з 23 ліпеня. Ініцыятыўныя групы васьмі прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду павінны былі сабраць да 21 жніўня як мінімум па 100 тысяч подпісаў. Іх неабходна падаць у тэрытарыяльныя камісіі да 19.00.
Здадзеныя ў выбарчыя камісіі правераць на сапраўднасць. Для верыфікацыі бяруць не менш за 20% здадзеных подпісаў. Калі больш за 15% з іх у раёне аказваюцца несапраўднымі, то не будуць ўлічвацца ўсе здадзеныя ў раёне подпісы. Падрабязныя метады праверкі сапраўднасці подпісаў выкладзены ў дапаможнікаў для членаў тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта Беларусі, падрыхтаваным ЦВК.

Пасля раённых камісій подпісы перададуць у абласныя, дзе іх таксама змогуць праверыць. Падсумаваць агульная колькасць подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў будзе ўжо ў ЦВК.

Правяраць падпісныя лісты будуць да 31 жніўня. Ужо 10 верасня Цэнтравыбаркам зарэгіструе кандыдатаў у прэзідэнты.

Згодна з раней апублікаванымі дадзенымі, ініцыятыўная група дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі сабрала звыш мільёна подпісаў у яго падтрымку, групы ліберал-дэмакрата Сяргея Гайдукевіча, эканаміста Віктара Цярэшчанкі, казацкага атамана Мікалая Улаховіча і сацыял-дэмакратка Таццяны Караткевіч сабралі крыху больш за 100 тысяч подпісаў кожны. У групе лідэра АГП Анатоля Лябедзькі агучвалі лік у 50 тысяч подпісаў, кіраўніка партыі "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна — 70 тысяч. Беспрацоўная настаўніца Жанна Раманоўская ня агучвала колькасць сабраных у сваю падтрымку подпісаў.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка.

Стужка навiн
0