МІНСК, 22 жні — Sputnik. Польская кампанія LPP, якая валодае брэндам Reserved, плануе адкрыць у Мінску 10 магазінаў адзення, паведамляе рэсурс PropertyNews са спасылкай на словы віцэ-прэзідэнта кампаніі Пшемыслава Люткевіча.
Паведамляецца, што LPP, акрамя Беларусі, збіраецца пашырыць сваю прысутнасць у Германіі і на Блізкім Усходзе. Усяго гандлёвая сетка будзе павялічана на 15%.
Паводле інфармацыі рэсурсу, крамы ў сталіцы Беларусі плануецца адкрыць ў 2016 годзе.
Польская кампанія LPP з'яўляецца ўладальнікам такіх брэндаў адзення, як Reserved, Cropp, House, MOHITO i SiNSAY. У цяперашні час сетка LPP налічвае больш за 1,5 тысячы магазінаў, размешчаных у 13 краінах свету.