Беларускія рэкі мяльчэюць

© Flickr / Rodrigo Soldonзмяльчэлая рэчка
змяльчэлая рэчка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Анамальная гарачыня і недахоп ападкаў прывялі да моцнага абмялення рэк, і працэс працягваецца нягледзячы на пахаладанне.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. Беларускія рэкі працягваюць мяльчэць, сведчыць інфармацыя аўтаматычнага маніторынгу сеткі гідралагічных пастоў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па дадзеных назіранняў на 18 жніўня, на 10 гідралагічных пастах фіксаваліся ўзроўні вады ніжэй нулявой адзнакі — сярэдняга шматгадовага значэння.

 Мацней за ўсё змялела Бярэзіна ў раёне Бабруйска — мінус 59 сантыметраў ад нулявога ўзроўню. На 24-х рэках, якія знаходзяцца пад наглядам, вада меншала, толькі на пяці пастах назіраўся нязначны рост: у Случы ў раёне Леніна, у Сожы ў раёне Слаўгарада і Крычава, у Дняпры ў раёне Жлобіна і Рэчыцы.

На астатніх 16 гідралагічных пастах, устаноўленых на найбуйнейшых беларускіх рэках, узровень вады заставаўся стабільным.

Стужка навiн
0